Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 сакавіка 2021, 13:40

Сіняўскі назначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вадзім Сіняўскі назначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Вадзім Сіняўскі працаваў на пасадзе начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вадзім Іванавіч Сіняўскі нарадзіўся 15 мая 1970 года ў Маладзечне. Скончыў у 1991 годзе Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР, у 2002-м - Акадэмію МУС Беларусі.

Жнівень 1991-га - снежань 1992-га - камандзір узвода роты курсантаў Саратаўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча МУС СССР.

Снежань 1992-га - снежань 1994-га - участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама.

Са снежня 1994-га па жнівень 1998 года - старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх, участковы інспектар міліцыі, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Крывіцкага ўчастка міліцыі АУС Мядзельскага райвыканкама.

Жнівень 1998-га - чэрвень 2003-га - начальнік аператыўна-арганізацыйнай службы, намеснік начальніка АУС Мядзельскага райвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.

З чэрвеня 2003-га па кастрычнік 2005 года кіраваў АУС Валожынскага райвыканкама. Затым быў назначаны намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама - начальнікам упраўлення аховы правапарадку. Займаў гэту пасаду да канца 2009 года.

Са снежня 2009-га па красавік 2012-га - начальнік трэцяга аддзела ўпраўлення аховы аб'ектаў Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі.

Красавік 2012-га - красавік 2014-га - начальнік Дэпартамента аховы МУС.

З красавіка 2014 года служыў на пасадзе начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Узнагароджаны медалямі "За бездакорную службу" III, II і I ступеней, "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі