9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з хакеістамі "Дынама-Мінск" чаканнямі ад маючага адбыцца матчу "зуброў" з чэлябінскім "Трактарам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я паглядзеў гульні "Трактара" - адзін у адзін ваша гульня: хуткая, часам без аглядкі", - падзяліўся меркаваннем аб гульні будучага саперніка "Дынама-Мінск" Прэзідэнт і назваў "Трактар" камандай, з якой "можна гуляць".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сібіракі - гэта нашы людзі, і дадаў, што ў свой час у Сібір саслалі многіх беларусаў. "Яны там Сібір стваралі, паў-Расіі. Таму гэта нашы людзі, беларускія. Але спорт ёсць спорт", - дадаў Прэзідэнт.

Сёння Аляксандр Лукашэнка пабываў на трэніроўцы "Дынама-Мінск". Прэзідэнт падтрымаў нашу каманду, якую ў 1/4 фіналу "Кубка Гагарына" чакае сустрэча з чэлябінскім "Трактарам". Першыя два матчы "зубры" правядуць на выездзе ў Чэлябінску 12 і 14 красавіка.-0-

Фота Яна Гарбанюка