4 чэрвеня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і парад у Пекіне, што пройдуць у канцы жніўня - пачатку верасня бягучага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У канцы жніўня ў нас адбудзецца ў Цяньцзіні саміт ШАС, а крыху пазней, 3 верасня, мы ўрачыста будзем адзначаць перамогу сусветнай антыфашысцкай вайны - праводзім парад. Я сардэчна запрашаю і буду рады вас бачыць", - сказаў кітайскі лідар.-0-