31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы расказаў аб самым важным для яго напярэдадні Новага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Медыкі павіншавалі кіраўніка дзяржавы з надыходзячым Новым годам і пашкадавалі, што многім з іх навагоднюю ноч давядзецца праводзіць на дзяжурстве, а значыць, не атрымаецца ўбачыць святочны зварот Прэзідэнта да беларускага народа.
"Я жадаю, каб вас ніякія хваробы не адцягвалі, каб вашы пацыенты ў гэты час пайшлі на выздараўленне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"А што датычыцца "ўбачыць, не ўбачыць". Я часта задумваюся над гэтым. Самае важнае для мяне - убачыць, сустрэцца хаця б на мінуту з людзьмі, з беларусамі, гасцямі, якія "вось хочам з Прэзідэнтам сустрэцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Для мяне было вельмі важна сёння з вамі сустрэцца і праз вас перадаць усім вашым калегам (віншаванні і цёплыя пажаданні. - Заўвага БЕЛТА)".-0-