Аляксандр Лукашэнка
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі - гэта сур'ёзнае мерапрыемства, а не шоу. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 3 студзеня ў час сустрэчы з даверанымі асобамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Як вядома, завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Перш за ўсё я хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто аказаў мне падтрымку. Сабрана 2,5 мільёна подпісаў - гэта высокі ўзровень даверу, і мы павінны зрабіць усё, каб не падмануць чаканні нашых прыхільнікаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я прашу арганізаваць падзяку гэтым людзям. Калі вы будзеце ў працоўных калектывах, у арганізацыях, не забывайце падзякаваць людзям за тое, што яны аддалі подпісы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта".
Аб давераных асобах
"І я ўдзячны вам, што вы згадзіліся на гэта. Абяцаю, што калі раптам народ прагаласуе за нас, то я вас не падвяду. Для мяне, вы ведаеце, гэта самая цяжкая ноша. Кажуць: Бацька, Бацька, давяраем і іншае. Гэта самае страшнае для Прэзідэнта (думаю, што і для іншых таксама): давер трэба апраўдваць. Тым больш мне", - заявіў беларускі лідар.
Аб рабочым графіку ў студзені
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што стартаваў завяршальны этап электаральнай кампаніі - агітацыйны. "Вы будзеце галоўнымі дзеючымі асобамі. Шчыра кажучы, у мяне проста на гэта не будзе часу", - сказаў ён.
Раней кіраўнік дзяржавы прапаноўваў Кітаю ўзвесці ў Мінску новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея. "Там мне трэба паглядзець яшчэ музей кітайскі, паколькі пачалі будаваць свой музей гісторыі Беларусі. Трэба гэты вялікі музей паглядзець, ёсць на што", - адзначыў Прэзідэнт.
Аб праблемах, якія хвалююць грамадзян
"З другога боку, я падбіраў давераных асоб яшчэ і з тым прыцэлам, што вы ж усе маеце дачыненне да той палітыкі, якую мы ажыццяўляем. Таму, калі будзе крытыка з боку народа, вы ж не спіхняце на некага або на Прэзідэнта. Вам давядзецца несці і ў нейкай ступені адказнасць за тое, за што нас будуць крытыкаваць людзі. Але галоўнае ўсё ж такі тут не агітацыя (што тут агітаваць за Прэзідэнта, яго бачаць кожны дзень), галоўнае - гэта атрымаць зваротную сувязь. Усё ж такі да вас будзе самы вялікі давер, самая вялікая ўвага. І людзі будуць разумець, што вы да мяне даведзяце тыя праблемы, якімі жыве народ", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ на этапе збору подпісаў людзі перадавалі членам ініцыятыўнай групы свае просьбы, пажаданні, наказы. Як далажыў цяперашні кіраўнік штаба, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, іх было каля 500.
Аб інфляцыі і цэнах
Прэзідэнт падкрэсліў, што не аднойчы звяртаў увагу на тое, што 2025 год, які надышоў, будзе няпростым. Як, зрэшты, і ў многіх іншых краінах рэгіёна, у тым ліку ў галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Напрыклад, у Расіі, дзе ключавая стаўка Цэнтральнага банка дасягнула ўзроўню 21 працэнт гадавых, што істотна ўскладняе атрыманне пазык на развіццё для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.
"Але мы будзем вельмі жорстка праводзіць сваю палітыку ў плане інфляцыі, цэнаўтварэння, іншых пытанняў. Я разумею, што "голай", чыстай эканомікі не бывае. Заўсёды жыццё карэкціруе эканамічныя падыходы, я ў гэтым пераканаўся ўжо. Таму цэны мы будзем назіраць. Формулу справядлівасці ў цэнаўтварэнні мы падрыхтуем. Урад заканчвае гэту работу. Калі ўрад не можа гэта зрабіць, значыць, будзе рабіць іншы ўрад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што асноўныя падыходы да пытанняў цэнаўтварэння ў Беларусі вядомы, аб іх неаднаразова заяўлялася публічна, таму адказныя асобы ва ўрадзе, а таксама іншыя зацікаўленыя, каму даручана займацца гэтым пытаннем, ведаюць, што рабіць. "Гэту праблему трэба вырашаць. Вырашаць у плане справядлівасці і раўнапраўя, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж нядобра, калі гандаль або тыя, хто менш укладваецца ў той ці іншы тавар, атрымліваюць вялікія грошы, яшчэ і за мяжу выводзяць".
Дарэчы, пытанне вываду фінансавых сродкаў за межы краіны - гэта, паводле слоў Прэзідэнта, яшчэ адна з тэм, якой трэба будзе заняцца ў бліжэйшы час. У першым прыбліжэнні яна ўжо абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, і, як дакладвалі адказныя службовыя асобы, асаблівых праблем няма. Калі і бываюць такія прэцэдэнты, то сумы зусім нязначныя.
"Наогул грошы, заробленыя ў Беларусі, павінны працаваць на Беларусь. Таму што гэта грошы нашых людзей, працай заробленыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, да такой тэмы неабходна вярнуцца яшчэ раз у першай палавіне гэтага года.
Аб якасці і добраўпарадкаванні
На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што напярэдадні даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць два ўказы: аб пяцігодцы якасці і аб добраўпарадкаванні нашай краіны.
"Па-мойму, я ўпершыню ўказамі буду дэталёва даручаць разбірацца ў гэтых пытаннях. Будзем шчырыя, Год якасці ў нас прайшоў - мы, быццам бы, яго і не заўважылі. Так, трэба пакрытыкаваць СМІ, што яны мала ўвагі ўдзялялі. Але жыццё не прапаноўвала СМІ гэтыя пытанні, вось у чым праблема. Таму ёсць пэўная беларуская фармальнасць: як-небудзь будзе. Не будзе як-небудзь, будзе як трэба", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэтыя ўказы будуць падрыхтаваны ў студзені. "Людзі павінны ведаць, што ж такое добраўпарадкаванне, што трэба зрабіць у працэсе добраўпарадкавання. Работы шмат, мы павінны вылізаць краіну. Гэта вялікія грошы, будзе шчырыя. Турысты едуць да нас, ахкаюць, вохкаюць: ой, як чыста, ой, як добра. Трэба гэта дашліфаваць", - сказаў Прэзідэнт.
Аб стратэгіі збеглых
Кіраўнік дзяржавы даручыў удзяліць асаблівую ўвагу таму, каб усе дзеянні штаба праводзіліся ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.
"Вядома, нашы збеглыя падбухторылі ўжо Захад. Вы і самі бачыце іх палітыку: "Галасуем супраць усіх". Яшчэ галасаванне не пачалося, можа, нехта знімецца з гэтай дыстанцыі і гэтак далей, а ўжо "супраць усіх". Яшчэ не пачулі, аб чым гэтыя кандыдаты будуць гаварыць, не - "супраць усіх". Але гэта іх справа, іх права заяўляць. З-за мяжы лёгка вякаць. Трэба прыязджаць сюды і ўдзельнічаць у выбарах. Як прыехаць - на гэта пытанне ўжо некалькі разоў адказвалі", - адзначыў Прэзідэнт.
"Ніякіх здзекаў, ніякіх палітзняволеных у нас няма. Не збіраюся я там як Прэзідэнт націскаць на некага. Гэта перадвыбарная кампанія, гэта выбары - тут людзі павінны вырашаць усё так, як яны палічаць патрэбным. Потым ужо, як я гаварыў, прабачце, выбралі - давайце будзем працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Аб заходніх наглядальніках і шоу для выбаршчыкаў
Паводле слоў Прэзідэнта, таксама неабходна вызначыцца з запрашэннем на выбары заходніх наглядальнікаў. "Трэба з Цэнтральнай камісіяй яшчэ раз сустрэцца і вызначыцца, ці будзем мы запрашаць гэтых іншаземцаў (заходніх наглядальнікаў. - Заўвага БЕЛТА) на выбары. Усе гавораць, ды не трэба, яны зразумела што скажуць. Не ведаю. Я думаю, што ёсць і іншы пункт гледжання. Прыедуць - няхай едуць гэтыя ўсе заходнікі. Не прыедуць - значыць, не прыедуць, гэта іх права. Я думаю, што ў цяперашняй кампаніі, зыходзячы з таго, што адбываецца, трэба сур'ёзна падумаць, ці ёсць сэнс нам ад чагосьці адмаўляцца. Прыходзьце - глядзіце", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што, хутчэй за ўсё, заходнія наглядальнікі прыедуць на выбары з падрыхтаванымі ўжо заявамі: усё дрэнна, канкурэнцыі не было, не было шоу, як, напрыклад, у ЗША.
"Не стралялі, ні ў вуха не трапілі, ні ў галаву, барані божа, і гэтак далей - значыць, дрэнна. Але вы зразумейце, гэта ж не тыя, хто камандуе (камандуюць спецыяльныя цэнтры прыняцця рашэнняў). Людзі, якія прыедуць, - усё ж такі нешта чалавечае ж у іх ёсць. Яны ж будуць бачыць рэальную карціну ў Беларусі. Так, у іх гэта шоу. У нас не, у нас выбары - сур'ёзнае мерапрыемства. Паверце, калі б трэба было правесці ў выглядзе шоу, мы такое арганізавалі б, што тут грымела б уся краіна. Але потым па інерцыі гэты гром пакоціцца аж да ліпеня-жніўня, ніхто ж працаваць не будзе. А ў нас сітуацыя не тая, каб адпачываць. Час няпросты, вельмі няпросты", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-
"Як вядома, завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Перш за ўсё я хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто аказаў мне падтрымку. Сабрана 2,5 мільёна подпісаў - гэта высокі ўзровень даверу, і мы павінны зрабіць усё, каб не падмануць чаканні нашых прыхільнікаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я прашу арганізаваць падзяку гэтым людзям. Калі вы будзеце ў працоўных калектывах, у арганізацыях, не забывайце падзякаваць людзям за тое, што яны аддалі подпісы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта".
Аб давераных асобах
"Вы - давераныя асобы дзеючага Прэзідэнта ў прамым сэнсе гэтага слова. Я зыходзіў з таго, звяртаючыся да вас з просьбай, каб вы былі даверанымі асобамі, што я ведаю вас асабіста. Больш таго, што вы ў нейкай ступені ведаеце мяне. Было вельмі шмат прапаноў, і ў многіх людзей было жаданне быць даверанай асобай. Вось мы былі ў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, галоўны ўрач з такой крыўдай гаворыць: як гэта так, я мінулы раз быў даверанай асобай, цяпер мяне выключылі. Справа не ў тым, што некага выключылі або не выключылі, крыху памяняўся падыход: мяне павінны ведаць хоць крыху людзі, але не ў тым плане, што па тэлевізары ўбачылі, а мелі дачыненне да таго ці іншага боку палітыкі Прэзідэнта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аб рабочым графіку ў студзені
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што стартаваў завяршальны этап электаральнай кампаніі - агітацыйны. "Вы будзеце галоўнымі дзеючымі асобамі. Шчыра кажучы, у мяне проста на гэта не будзе часу", - сказаў ён.
Прэзідэнт растлумачыў, што яго рабочы графік у студзені будзе напоўнены традыцыйнымі мерапрыемствамі. На Каляды Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць адзін з храмаў. У гэтыя ж дні адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта. "Гэта значыць, цэлы комплекс бягучых пытанняў, без якіх нельга, якія сталі традыцыяй", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Потым ёсць запрашэнне кітайскага кіраўніцтва пабываць у Кітаі. Трэба сустрэцца з кіраўніцтвам Кітая, каб вызначыць нашу далейшую палітыку на перспектыву. Гэта адзін з нашых стратэгічных партнёраў".
Аб праблемах, якія хвалююць грамадзян
"З другога боку, я падбіраў давераных асоб яшчэ і з тым прыцэлам, што вы ж усе маеце дачыненне да той палітыкі, якую мы ажыццяўляем. Таму, калі будзе крытыка з боку народа, вы ж не спіхняце на некага або на Прэзідэнта. Вам давядзецца несці і ў нейкай ступені адказнасць за тое, за што нас будуць крытыкаваць людзі. Але галоўнае ўсё ж такі тут не агітацыя (што тут агітаваць за Прэзідэнта, яго бачаць кожны дзень), галоўнае - гэта атрымаць зваротную сувязь. Усё ж такі да вас будзе самы вялікі давер, самая вялікая ўвага. І людзі будуць разумець, што вы да мяне даведзяце тыя праблемы, якімі жыве народ", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ на этапе збору подпісаў людзі перадавалі членам ініцыятыўнай групы свае просьбы, пажаданні, наказы. Як далажыў цяперашні кіраўнік штаба, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, іх было каля 500.
"Яны прааналізаваны. Я не бачу там абсалютна ніякіх праблем. Гэта праблемы ЖКГ, добраўпарадкаванне тэрыторый (будучы год - Год добраўпарадкавання, таму нам давядзецца гэтым займацца сур'ёзна), работа транспарту, стан дарог. Мы паскорым гэтыя працэсы, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Але самазаспакоенасць, якая цяпер у нас, асабліва ў "ябацек", без патрэбы. Ні ў якім выпадку нельга расслабляцца. Тым больш мы ж з вамі трымаем уладу: якое можа быць расслабленне. Калі людзі давераць далей працаваць, нам жа трэба прадаўжаць гэту работу. Трэба прадаўжаць тую палітыку, якую мы пачалі. Я вельмі ўважліва прадумаў усе пытанні, якімі мы займаліся. Я не бачу праблем, якія другарадныя, трэцярадныя і імі не трэба займацца. Усе праблемы, якімі мы займаліся да гэтага часу, актуальныя і ў будучым".
Прэзідэнт падкрэсліў, што не аднойчы звяртаў увагу на тое, што 2025 год, які надышоў, будзе няпростым. Як, зрэшты, і ў многіх іншых краінах рэгіёна, у тым ліку ў галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Напрыклад, у Расіі, дзе ключавая стаўка Цэнтральнага банка дасягнула ўзроўню 21 працэнт гадавых, што істотна ўскладняе атрыманне пазык на развіццё для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.
"Але мы будзем вельмі жорстка праводзіць сваю палітыку ў плане інфляцыі, цэнаўтварэння, іншых пытанняў. Я разумею, што "голай", чыстай эканомікі не бывае. Заўсёды жыццё карэкціруе эканамічныя падыходы, я ў гэтым пераканаўся ўжо. Таму цэны мы будзем назіраць. Формулу справядлівасці ў цэнаўтварэнні мы падрыхтуем. Урад заканчвае гэту работу. Калі ўрад не можа гэта зрабіць, значыць, будзе рабіць іншы ўрад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што асноўныя падыходы да пытанняў цэнаўтварэння ў Беларусі вядомы, аб іх неаднаразова заяўлялася публічна, таму адказныя асобы ва ўрадзе, а таксама іншыя зацікаўленыя, каму даручана займацца гэтым пытаннем, ведаюць, што рабіць. "Гэту праблему трэба вырашаць. Вырашаць у плане справядлівасці і раўнапраўя, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж нядобра, калі гандаль або тыя, хто менш укладваецца ў той ці іншы тавар, атрымліваюць вялікія грошы, яшчэ і за мяжу выводзяць".
Дарэчы, пытанне вываду фінансавых сродкаў за межы краіны - гэта, паводле слоў Прэзідэнта, яшчэ адна з тэм, якой трэба будзе заняцца ў бліжэйшы час. У першым прыбліжэнні яна ўжо абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, і, як дакладвалі адказныя службовыя асобы, асаблівых праблем няма. Калі і бываюць такія прэцэдэнты, то сумы зусім нязначныя.
"Наогул грошы, заробленыя ў Беларусі, павінны працаваць на Беларусь. Таму што гэта грошы нашых людзей, працай заробленыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, да такой тэмы неабходна вярнуцца яшчэ раз у першай палавіне гэтага года.
Аб якасці і добраўпарадкаванні
На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што напярэдадні даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць два ўказы: аб пяцігодцы якасці і аб добраўпарадкаванні нашай краіны.
"Па-мойму, я ўпершыню ўказамі буду дэталёва даручаць разбірацца ў гэтых пытаннях. Будзем шчырыя, Год якасці ў нас прайшоў - мы, быццам бы, яго і не заўважылі. Так, трэба пакрытыкаваць СМІ, што яны мала ўвагі ўдзялялі. Але жыццё не прапаноўвала СМІ гэтыя пытанні, вось у чым праблема. Таму ёсць пэўная беларуская фармальнасць: як-небудзь будзе. Не будзе як-небудзь, будзе як трэба", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэтыя ўказы будуць падрыхтаваны ў студзені. "Людзі павінны ведаць, што ж такое добраўпарадкаванне, што трэба зрабіць у працэсе добраўпарадкавання. Работы шмат, мы павінны вылізаць краіну. Гэта вялікія грошы, будзе шчырыя. Турысты едуць да нас, ахкаюць, вохкаюць: ой, як чыста, ой, як добра. Трэба гэта дашліфаваць", - сказаў Прэзідэнт.
"Праблем нямала, вы іх ведаеце. Я іх абазначаў не адзін раз: і цэнаўтварэнне, і ЖКГ, і іншае. Трэба гэта ўсё давесці да ладу. Патрэбна дакладная выканальніцкая дысцыпліна. Трэба проста выконваць тое, аб чым мы дамаўляліся. Гэта датычыцца і вас, і чыноўнікаў ва ўрадзе, Адміністрацыі Прэзідэнта і гэтак далей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы даручыў удзяліць асаблівую ўвагу таму, каб усе дзеянні штаба праводзіліся ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.
"Вядома, нашы збеглыя падбухторылі ўжо Захад. Вы і самі бачыце іх палітыку: "Галасуем супраць усіх". Яшчэ галасаванне не пачалося, можа, нехта знімецца з гэтай дыстанцыі і гэтак далей, а ўжо "супраць усіх". Яшчэ не пачулі, аб чым гэтыя кандыдаты будуць гаварыць, не - "супраць усіх". Але гэта іх справа, іх права заяўляць. З-за мяжы лёгка вякаць. Трэба прыязджаць сюды і ўдзельнічаць у выбарах. Як прыехаць - на гэта пытанне ўжо некалькі разоў адказвалі", - адзначыў Прэзідэнт.
"Ніякіх здзекаў, ніякіх палітзняволеных у нас няма. Не збіраюся я там як Прэзідэнт націскаць на некага. Гэта перадвыбарная кампанія, гэта выбары - тут людзі павінны вырашаць усё так, як яны палічаць патрэбным. Потым ужо, як я гаварыў, прабачце, выбралі - давайце будзем працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму трэба выконваць заканадаўства. Тым больш які сэнс нам нешта парушаць і падстаўляцца пад крытыку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.