
4 лістапада, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу развіцця айчыннага навуковага патэнцыялу з улікам вопыту стварэння Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першае пытанне ад Прэзідэнта пасля прыбыцця адразу на перспектыву: "Што далей будзем рабіць?" Нягледзячы на тое, што праект БНБК практычна ўнікальны.
Кіраўніку дзяржавы далажылі, што з моманту пачатку будаўніцтва ўжо ўвялі ў эксплуатацыю амаль сотню аб'ектаў.
Аляксандр Лукашэнка дэталёва цікавіўся, які ўдзел у рэалізацыі праекта прымала Нацыянальная акадэмія навук, наколькі айчынная акадэмічная і прыкладная навука была гатова да "такога касмічнага будаўніцтва".
Беларускія вучоныя мелі пэўныя напрацоўкі, але не было такой вытворчасці і попыту. Цяпер ёсць магчымасць на базе БНБК узняць на новы ўзровень і айчынную навуку ў сферы мікрабіялогіі, на што і арыентуе кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама звярнуў увагу на развіццё сыравіннай базы БНБК: "Гэта лакаматыў. Гэта не чужое. Гэта наша, роднае. І ў частцы надзялення зямельнымі рэсурсамі трэба ісці на ўмовы лепшыя".-0-