Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 15:56

"Шкада дзяўчыну". Лукашэнка лічыць магчымым перадаць Соф'ю Сапегу ў Расію

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым перадаць асуджаную Соф'ю Сапегу ў Расію. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шкада дзяўчыну. Трэба пытанне гэта вырашаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, улічваючы расійскае грамадзянства Соф'і Сапегі, ёсць магчымасць перадаць яе ў Расію. "Яна ж расіянка... У нас ёсць практыка. Мы можам расійскага грамадзяніна перадаць у Расію. Няхай яна там адбывае тэрмін. Або яны што хочуць, там робяць. Думаю, для яе навука вялікая", - заявіў Прэзідэнт.

Як паведамлялася БЕЛТА, прыгавор Гродзенскага абласнога суда ад 6 мая 2022 года ў адносінах да Соф'і Сапегі не абскарджаны і ўступіў у законную сілу. Ёй было назначана пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама яе абавязалі выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды на суму Br167,5 тыс. і судовую пошліну - больш як Br7,4 тыс.

Соф'я Сапега была адміністратарам экстрэмісцкага Telegram-каналу "Чорная кніга Беларусі". Яе прызналі вінаватай у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці ў адносінах да іншай сацыяльнай групы, якія прывялі да цяжкіх наступстваў, а таксама ў незаконным зборы і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці, што складаюць асабістую і сямейную тайну іншай асобы без яе згоды, якія нанеслі ўрон правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых.

Разгляд справы Соф'і Сапегі пачаўся 28 сакавіка і праходзіў у закрытым рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі