Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 чэрвеня 2025, 20:45

Шалёная думка Лукашэнкі і сюрпрыз ад Сі Цзіньпіна. Як у Мінску з'явіўся Нацыянальны футбольны стадыён

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна расказаў, як прымалася рашэнне наконт будаўніцтва ў сталіцы гэтага спартыўнага аб'екта і чаму яго ўзвялі менавіта каля Партызанскага праспекта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я доўга думаў, што сказаць у гэтай сітуацыі. Хочацца проста ад душы, але не фармат: у нас вялікі афіцыёз сёння. Але тым не менш давайце па-чалавечы і ад душы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі шмат разоў праязджаў па Партызанскім праспекце. Сёння гэта прыгожы і ўтульны раён Мінска, але так было не заўсёды.
"Праязджаючы па гэтым праспекце, я заўсёды глядзеў на гэты вялізны кавалак нашага Мінска, гэтага парку (50-годдзя Вялікага Кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА). А потым, з'яўляючыся дэпутатам парламента, стаўшы Прэзідэнтам, я не раз бываў у гэтым парку ў раёне нашага стадыёна "Трактар". І тады зарадзілася шалёная думка пабудаваць тут нешта значнае для гэтага раёна, дзе жылі і, упэўнены, жывуць надзейныя, моцныя людзі, рабацягі. Ды і для нашага горада Мінска. Акультурыць, прывесці ў парадак", - прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.
З часам кіраўнік дзяржавы вырашыў, што тут павінен быць пабудаваны Нацыянальны футбольны стадыён. Паводле слоў Прэзідэнта, ён прыслухаўся да беларусаў, якія лічылі, што ў краіне нібыта занадта шмат увагі ўдзяляецца хакею, а футболу - недастаткова.

"Думаў, трэба ж для сваёй "прафесіі" (а мая прафесія - гэта не хакей, а футбол, вы аб гэтым ведаеце) пабудаваць нацыянальны стадыён. Калісьці ж наша зборная нарэшце пакажа клас гульні і будзе гуляць так, як належыць! Было прынята рашэнне наконт будаўніцтва тут Нацыянальнага стадыёна. І аднойчы ў Пекіне, ведучы перагаворы са сваім старым, але вельмі надзейным сябрам - Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, я пачаў гэту размову. І ён так па-кітайску (кітайцы - людзі вельмі спакойныя, узважаныя) у канцы таго, як я падзяліўся думкамі, сказаў: мы падумаем", - расказаў беларускі лідар.

У час чарговага візіту кіраўніка дзяржавы ў Кітай Сі Цзіньпін нечакана прадэманстраваў яму два макеты - басейна міжнароднага ўзроўню і футбольнага стадыёна. Старшыня КНР тады заявіў, што будаўніцтва гэтых аб'ектаў будзе падарункам для беларускага народа.

"Я адразу не паверыў, добра ведаючы Кітай, кітайцаў. Але потым падумаў: кітайцы проста так дарэмна нічога не гавораць. А тым больш першая асоба. Вось з гэтага ўсё пачалося", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Стадыён быў пабудаваны адносна хутка. З'явіўся ў беларускай сталіцы і новы басейн міжнароднага класа. "Цалкам падарунак кітайскага народа. Там няма беларускіх грошай", - заўважыў Прэзідэнт.

"Мы афіцыйна адкрываем найвялікшы "помнік". Я сказаў на ўваходзе (каля стадыёна ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя, якая ўяўляе сабой футбалістаў Беларусі і Кітая. - Заўвага БЕЛТА): якраз тут паставіць бы помнік майму сябру Сі Цзіньпіну. Таму што толькі дзякуючы яму кітайцы за свой кошт пабудавалі гэты стадыён. Як сказаў міністр, такіх мала ў Еўропе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі