ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2022, 12:30

Сельская гаспадарка і прамысловасць. Адкрыты ўрок Лукашэнка пачаў з важных эканамічных тэм

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў адкрыты ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" з размовы аб эканамічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўчора ў Беларусі было сабрана 8 млн 50 тыс.т збожжавых каласавых. "Збожжавыя - гэта не толькі тое, што мы цяпер убіраем, а і каласавыя - тое, што расце ў коласе - пшаніца, ячмень, жыта, трыцікале і гэтак далей. Ёсць яшчэ збожжавыя тыпу рапсу, якія растуць у струках. Ёсць яшчэ збожжавыя, якія растуць у пачатках, - кукуруза. У нас урок, таму я вам тлумачу. Дык вось, 8,5 млн т - гэта толькі збожжавыя каласавыя, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да слухачоў. - Ёсць магчымасць, як некалі я казаў, сабраць 11 млн т збожжа. Такога ў краіне ніколі не было. Навошта нам у краіне хлеб? Па-першае, мы самі хочам есці, а па-другое, трэба накарміць жывёлу, каб было малако і мяса. Сёння, хутчэй за ўсё, будзе бліжэй да 8 млн 200 тыс.т".

Таксама Прэзідэнт звярнуў увагу на развіццё прамысловасці ў краіне. "Я нядаўна наведваў БелОМА - оптыка-механічны завод. На гэтым цудоўным прадпрыемстве сёння стаіць чарга за самымі найноўшымі вырабамі - оптыкай, электронікай. Навошта я вам прыводжу ў прыклад гэта прадпрыемства? Такіх у нас тысячы і за імі будучыня. Ну і традыцыйныя БЕЛАЗ, МАЗ як ніколі загружаны. Мы пад санкцыямі, але, тым не менш, попыт на прадукцыю гігантаў машынабудавання вялізны", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што цяпер завяршаецца ўвод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі, будуецца БНБК - самая сучасная беларуская біялагічная карпарацыя. "Займаемся ракетабудаваннем, новымі вырабамі, якія будуць закінуты ў космас. Два беларускія касмічныя апараты ўжо лятаюць над нашай планетай. Мы ствараем біялагічны кластар, які будзе размешчаны ў Віцебскай вобласці. Ён будзе вырабляць не толькі антывірусныя прэпараты, але і самыя сучасныя лякарствы. Не кажу пра Парк высокіх тэхналогій, таму што такія паркі створаны практычна на кожным нашым прадпрыемстве. Вось на БЕЛАЗе або ў Акадэміі навук працуюць спецыялісты, якія не толькі на падпрацоўцы замежных кампаній, але і ствараюць гатовыя прадукты ад праграмнага забеспячэння да тэхнікі, якая беспілотна працуе ў кар'ерах не толькі краіны, але і ўсёй планеты. Дарэчы, БЕЛАЗ займае больш за 30 працэнтаў рынку такой прадукцыі ў свеце. Чаму я аб гэтым гавару? Гэта супернайноўшыя тэхналогіі, якія даступны і могуць рабіць толькі перадавыя і вельмі багатыя краіны свету", - расказаў Прэзідэнт. Гаворачы пра БНБК, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсяго чатыры краіны маюць такія прадпрыемствы, якія створаны ў Беларусі, а таксама дадаў, што ў гэтым адыгралі не апошнюю ролю яго добрыя адносіны з Прэзідэнтам КНР Сі Цзіньпінам.

Прэзідэнт таксама адзначыў: "Цяпер вельмі напружаны Узброеныя Сілы - пагранічнікі, армія, міліцыя, спецслужбы, таму што абстаноўка вакол краіны не дазваляе нам ні на мінуту расслабіцца. Вось мы з вамі цяпер размаўляем, а яны стаяць на варце нашага міру па перыметры ўсёй граніцы".

Што датычыцца адукацыі, то, на думку Аляксандра Лукашэнкі, цяперашні навучальны год будзе асаблівым пасля прыняцця новага заканадаўства аб адукацыі. "Мы ўдасканальваем сваё заканадаўства. Мы хочам на працягу бягучага і будучага года завяршыць на гэтым этапе поўнасцю тое, што задумалі па мадэрнізацыі і рэфармаванні нашай сістэмы адукацыі. Словам - жыццё ідзе", - падзяліўся Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі