Фота з архіва
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада падпісаў указ нумар 392 "Аб удасканаленні парадку продажу сельскагаспадарчымі арганізацыямі жылых памяшканняў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на актывізацыю работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот пустуючых незаселеных жылых дамоў сельскагаспадарчых арганізацый, у тым ліку пабудаваных з дзяржаўнай падтрымкай.
Сельскагаспадарчым арганізацыям - уласнікам пустуючага жылля пры продажы яго на аўкцыёне будзе дазволена зніжаць пачатковую цану жылых памяшканняў пры правядзенні паўторных таргоў на 50 працэнтаў, наступных - на 80 працэнтаў (цяпер кожны наступны аўкцыён цана зніжаецца на 10 працэнтаў ад пачатковай).
У выпадку, калі аўкцыён па продажы, праведзены з паніжэннем пачатковай цаны на 80 працэнтаў, не адбыўся, такія жылыя памяшканні можна будзе прадаваць за адну базавую велічыню.
Канкрэтны памер паніжэння пачатковай цаны пры правядзенні паўторных аўкцыёнаў і магчымасць продажу жылых памяшканняў за адну базавую велічыню будуць устанаўлівацца са згоды мясцовых выканкамаў.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-