ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лістапада 2023, 18:48

Савет па стратэгічных праектах створаны пры Прэзідэнце Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах удасканалення дзейнасці па планаванні, распрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных праектаў, укараненні ў вытворчасць вынікаў навуковай дзейнасці пры Прэзідэнце Беларусі створаны Савет па стратэгічных праектах. Адпаведны ўказ нумар 357 "Аб Савеце па стратэгічных праектах" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Забеспячэнне дзейнасці Савета ўскладаецца на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Узначаліць яго старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Асноўнымі задачамі Савета вызначаны каардынацыя работы па пошуку і адборы перспектыўных стратэгічных праектаў, а таксама іх суправаджэнне; аналіз актуальнасці, палітычнай і эканамічнай мэтазгоднасці, канкурэнтаздольнасці прапанаваных і рэалізуемых стратэгічных праектаў; выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні дзейнасці па рэалізацыі стратэгічных праектаў.

Як паведамлялася, 20 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ вясной даручыў ураду, Нацыянальнай акадэміі навук і свайму памочніку Аляксандру Косінцу прапрацаваць стварэнне ў краіне так званага мазгавога ядра, здольнага ацэньваць і курыраваць маштабныя праекты.

"Патрэбны такі цэнтр, які пры Прэзідэнце, ад імя Прэзідэнта, побач з Прэзідэнтам будзе бачыць, што адбываецца, і прымушаць усіх вас рэалізоўваць гэтыя праекты", - растлумачыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў значнасць стратэгічных праектаў: "Гэта будучыня не толькі любой сістэмы, але і любой краіны ў цэлым. Стратэгічныя праекты, калі гаварыць аб Беларусі, гэта будучыня нашай краіны".

"Без будучыні не можа існаваць ніводны чалавек, ніводная сістэма, ніводная дзяржава", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі