Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 11:05

"Самыя шчаслівыя гады, таму што бесклапотныя". Лукашэнка расказаў піянерам пра сваё дзяцінства

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху падзяліўся ўспамінамі пра сваё дзяцінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перш за ўсё кіраўнік дзяржавы павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак са святам. "Вы яшчэ зусім маленькія, але, можна сказаць, стаіце ля вытокаў аднаўлення, адраджэння піянерскай арганізацыі сапраўднай. У мяне такое пачуццё, што гэты год у нас будзе вельмі актыўным і сярод моладзі, нашай камсамольскай арганізацыі БРСМ, і ў вас, у піянераў. Самымі-самымі актыўнымі будуць гэтыя гады. Таму, зразумела, вы ля вытокаў, у пачатку адраджэння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы Прэзідэнт расказаў пра сваё дзяцінства. Паводле яго слоў, яно прыпала на росквіт піянерскага і камсамольскага руху. "Патрыятызм быў пэўны. Я нават помню, калі мне ўручалі чырвоны піянерскі гальштук і вучылі завязваць вузел. Я помню, як сам выгладжваў піянерскі гальштук. Нават не помню, каб быў такі выпадак, каб я прыйшоў у школу без гальштука. Гальштук - абавязкова, - падзяліўся ўспамінамі кіраўнік дзяржавы. - Гэтыя піянерскія гады былі самыя шчаслівыя, таму што бесклапотныя. Тады ні пра што не думаў".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў тыя гады вясковым дзецям было няпроста, бо акрамя вучобы даводзілася шмат працаваць, дапамагаць старэйшым. "Я не сказаў бы, што мы моцна весяліліся. Так, бесклапотна жылі. Вучоба само сабой. Спорт быў з ранку да вечара, калі ты быў свабодны ад работы ў сельскай гаспадарцы. У вёсцы работы было шмат. І абавязкова - дапамога старэйшым. Старых мы не забывалі. Пасля вайны было вельмі шмат раненых і трэба было дапамагаць. Надзвычай паважалі старэйшых", - расказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі