
14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Саміт Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Астане, у якім прымае ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прадоўжыўся пасяджэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў у шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага лідары краін абмяркоўвалі актуальныя праблемы Садружнасці ў вузкім фармаце.
У шырокім складзе ўдзельнікі саміту таксама абмяркуюць шэраг пытанняў, у тым ліку аб ролі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД у развіцці Садружнасці. Па выніках саміту чакаецца падпісанне шэрага пагадненняў і прыняцце рашэнняў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, уключаючы тэму барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам і экстрэмізмам, пытанні эканомікі, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва.-0-