Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2020, 12:00

Саміт ЕАЭС прайшоў пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі

19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары краін пяцёркі - Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі - спачатку абмеркавалі пытанні парадку дня ў вузкім складзе. Затым у шырокім складзе да іх далучыўся Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон як кіраўнік краіны - наглядальніка пры ЕАЭС.

З беларускага боку ў пасяджэнні таксама прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, кіраўніцтва міністэрстваў антыманапольнага рэгулявання і гандлю, замежных спраў, транспарту і камунікацый, фінансаў, эканомікі, энергетыкі. Акрамя таго, удзел у саміце прыняў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які знаходзіўся ў студыі пасольства.

На парадку дня было 10 пытанняў, у тым ліку аб асноўных арыенцірах макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2020-2021 гады, аб рэалізацыі асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС у 2019 годзе, аб гадавой справаздачы ЕЭК аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, што прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2019 год.

Планавалася, што Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

Лукашэнка нагадаў аб нявырашаным пытанні па цэнах на транспарціроўку газу на агульным рынку ЕАЭСЛукашэнка нагадаў аб нявырашаным пытанні па цэнах на транспарціроўку газу на агульным рынку ЕАЭС
"Неўрэгуляваным застаецца пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку ЕАЭС. З канчатковым узаемапрымальным рашэннем мы не можам вызначыцца ўжо некалькі гадоў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета разгледзелі рэалізацыю праграмы паэтапнай лібералізацыі выканання перавозчыкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі адной з дзяржаў саюза, аўтамабільных перавозак грузаў паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы ЕАЭС.

На парадку дня таксама быў пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы ўдакладнення механізма фарміравання кадравага складу ЕЭК.-0-

Лукашэнка: успрыманне бягучай сітуацыі ў большасці краін пачынае кардынальна мяняццаЛукашэнка: успрыманне бягучай сітуацыі ў большасці краін пачынае кардынальна мяняцца
"Доўгія каранціны і самаізаляцыя насельніцтва выразна паказалі, што нават у звышдзяржаў няма запасу трываласці, які дазваляе ва ўмовах закрытых граніц і непрацуючых прадпрыемстваў які-небудзь значны час утрымліваць ад спаду нацыянальныя эканомікі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі