ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2020, 09:00

"Самая святая місія на Зямлі" - Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярплівасцю і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокую і адказную ролю маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем'яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў шматдзетным маці: "Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам і іх блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту. "Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў", - дадаў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.

Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярплівасцю і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям.

Высокая і адказная роля маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем'яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень - шматдзетным маці. Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах.

Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў.

Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі