ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Малавоблачна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2021, 14:43

Саюз Беларусі і Расіі будзе больш магутным, прадуманым і прагрэсіўным, чым Еўрасаюз

Фота з архіва
Фота з архіва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз Беларусі і Расіі будзе больш магутным, прадуманым і прагрэсіўным інтэграцыйным аб'яднаннем, чым Еўрапейскі саюз. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, паведамляе БЕЛТА.

У час размовы журналістка пацікавілася перспектывамі развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і спытала, ці будзе ў выніку гэта аб'яднанне падобна да Еўрасаюза.

"Гэты саюз (Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) будзе больш прагрэсіўным і больш стабільным, - адказаў кіраўнік дзяржавы. - Па-першае, таму, што мы ўлічым усе памылкі Еўрапейскага саюза, каб іх не паўтараць. А станоўчы вопыт, які карысны для нас, будзем выкарыстоўваць. Па-другое, мы ж выйшлі з адзінай дзяржавы - з Савецкага Саюза. І мы многае ўжо там паспрабавалі. Мы ведаем, што нам пакінуць з савецкага мінулага і што нам у будучым не спатрэбіцца. Таму гэта будзе больш магутны, прадуманы і прагрэсіўны саюз".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што працэс інтэграцыі дзвюх дзяржаў будзе паступальным і не прывязаным да якіх-небудзь тэрмінаў, часавых параметраў: "Мы не ставім перад сабой ніякіх тэрмінаў - 2025, 2030 або нейкі там год. Мы будзем ісці крок за крокам, вырашаючы праблемы".

Паводле слоў беларускага лідара, на гэтым этапе ў СД стаіць задача рэалізаваць 28 саюзных праграм. "Думаю, што ў бліжэйшыя 5 гадоў мы задачы па гэтых праграмах вырашым", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што Беларусь удзельнічае ў розных інтэграцыйных аб'яднаннях. "Пасля распаду Савецкага Саюза на постсавецкай прасторы ўтварылася 3 інтэграцыйныя аб'яднанні. Самае прагрэсіўнае - гэта саюз Беларусі і Расіі. Гэта глыбокае, прагрэсіўнае інтэграцыйнае ўтварэнне. Другі ўзровень - гэта Еўразійскі эканамічны саюз. І трэці ўзровень - Садружнасць Незалежных Дзяржаў, - растлумачыў Прэзідэнт. - Глыбіня інтэграцыі на гэтых трох узроўнях - розная".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі