Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2022, 18:55

Са спартсменамі пераменнага складу цяпер змогуць заключаць працоўныя дагаворы

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 321, якім удасканальваецца падрыхтоўка спартсменаў нацыянальных і зборных каманд па відах спорту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам уводзіцца магчымасць заключаць працоўныя дагаворы са спартсменамі, якія ўваходзяць у пераменныя склады нацыянальных каманд і дасягнулі высокага спартыўнага рэзультату. "Заработная плата такім спартсменам будзе выплачвацца з пазабюджэтных сродкаў, заробленых цэнтрамі алімпійскай падрыхтоўкі і алімпійскага рэзерву, а таксама за кошт магчымай спонсарскай дапамогі", - удакладнілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У дакуменце таксама ўдакладнены функцыі паўнамоцных органаў (Міністэрства спорту і турызму, ДТСААФ і БФСТ "Дынама") адносна нацыянальных і зборных каманд Беларусі, уніфікуюцца падыходы да іх фарміравання і забеспячэння падрыхтоўкі спартсменаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі