Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 ліпеня 2022, 17:44

Рызыкуючы жыццём, вырашыў нестандартную баявую задачу. Лукашэнка ўзнагародзіў Аляксея Астроўскага медалём "За адвагу"

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5530 унутраных войскаў МУС капітан Аляксей Астроўскі ўзнагароджаны медалём "За адвагу". Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ваеннаслужачы ўдастоены ўзнагароды за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, смелыя і рашучыя дзеянні па абясшкоджванні і знішчэнні выбухованебяспечных прадметаў.

У студзені бягучага года Аляксей Астроўскі правёў аперацыю па абясшкоджванні 7 артылерыйскіх снарадаў калібру 125 мм. Боепрыпасы перавозіліся незаконна ў аўтамабілі. У час транспарціроўкі па лясным масіве Полацкага раёна адзін са снарадаў узарваўся, у выніку чаго загінуў чалавек. З-за ўзрыву снарады былі хаатычна раскіданы па кузаве пашкоджанага аўтамабіля, доступ да іх быў ускладнены. Капітану спатрэбілася больш за 5 гадзін, вытрымка, самавалоданне і спецыяльныя навыкі, каб вырашыць нестандартную задачу і з рызыкай для жыцця абясшкодзіць снарады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі