Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2021, 19:28

Рома Кагадоўскі за выратаванне свайго малодшага брата пры пажары ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць"

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучань 7-га класа Занарацкай сярэдняй школы Раман Кагадоўскі, які выратаваў у час пажару свайго малодшага брата, узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагарод таксама ўдастоены ўрачы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаны ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры выратаванні брата.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны камбустыёлаг-хірург (загадчык) дзіцячага апёкавага аддзялення Ігар Зелянко і анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Марына Маркевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі