Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2024, 13:12

"Рэзультат ашаламляльны". Лукашэнка пракаменціраваў перамогу Пуціна на выбарах у Расіі

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці пракаменціраваў перамогу Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі што перагаварыў з Прэзідэнтам Расіі, павіншаваў яго з рэзультатамі прэзідэнцкіх выбараў у Расійскай Федэрацыі. Прасіў перадаць удзячнасць перш за ўсё, вядома, прысутным тут і іншым асобам, якія дапамагалі тут арганізоўваць выбары Прэзідэнта Расіі (у нас шэсць участкаў было), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Выбары прайшлі, як нідзе, арганізавана. Як ні спрабавалі б тут нас хіснуць і з Захаду, вельмі добрыя рэзультаты. Пасольства Расіі вельмі добра працавала ў кантакце з нашымі службовымі асобамі. Таму я перадаю вам яго ўдзячнасць за работу і арганізацыю выбараў Прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абсалютная большасць выбаршчыкаў аддала свае галасы за цяпер дзеючага Прэзідэнта. "Вядома, рэзультат ашаламляльны, - заявіў беларускі лідар. - Вынікі вельмі сур'ёзныя, і яўка вельмі высокая была. Ніколі такой яўкі не было ў Расійскай Федэрацыі. Таму пры высокай яўцы такія рэзультаты ў нейкай ступені нават нечаканыя. Гэта была мая пазіцыя, і я яму выказаў гэта".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што з любых падзей неабходна атрымліваць урокі. На гэты раз самы галоўны ўрок, паводле яго слоў, заключаецца ў тым, што народам Беларусі і Расіі нельга навязваць чужую волю.

"Калі ты будзеш спрабаваць гэта рабіць, людзі зробяць наадварот, як бы ні было складана. Таму не ўдалося вядомым сілам навязаць гэту волю расіянам. Яны малайцы, з'ядналіся ў гэты выбарны перыяд і даказалі, хто ў доме гаспадар. Па-другое, гэта быў сур'ёзны сігнал Захаду, які рабіў стаўку на тое, каб расхістаць знутры Расію. Не атрымліваецца на фронце - значыць, расхістаць знутры. Таксама не атрымалася. І па-трэцяе: трэба разумець, што гэта і для нас навука. Напярэдадні 2025 года, нашых выбараў, трэба вельмі ўважліва вывучаць падрыхтоўку гэтых выбараў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Адміністрацыя Прэзідэнта Расіі бліскуча спланавала і арганізавала выбарчы працэс. "Натуральна, Прэзідэнту шмат давялося працаваць, вы гэта бачылі. Неймаверна многа. Ён маладзец, аб'ехаў усю Расію, пабываў у розных кропках і адказаў на актуальныя пытанні расійскага грамадства. Вельмі добрым было планаванне перадвыбарнага працэсу і сам ход выбарнай кампаніі. Ёсць чаму павучыцца. Мабілізаваны і з'яднаны былі ўсе - па плане Адміністрацыі Прэзідэнта. Усе патрыятычна выступілі і выдалі цудоўны рэзультат. Для нас гэта ўрок", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Як мы вызначылі з Прэзідэнтам Расіі (гэта вельмі важна), мы павінны быць уключаны ва ўсе праграмы, якія ён агучыў у пасланні расіянам. Планы вельмі цікавыя, яны рэалізуемыя. Аб'ём гэтых планаў - каля дзевяці трыльёнаў рублёў. І ён сказаў: "Я з вялікім задавальненнем буду вітаць работу беларусаў па рэалізацыі гэтых планаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што бакі рэалізуюць цяпер розныя сумесныя праекты. У планах, напрыклад, і будаўніцтва высакаскораснай чыгуначнай магістралі. "Ад Масквы праз Мінск і, як я яго прашу, да Брэста. Іншыя ў нас ёсць планы, якія мы рэалізуем. Таму поўная падтрымка. Чакаецца вельмі вялікая работа. Але нам трэба будзе прайсці яшчэ і свае выбары ў 2025 годзе", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі