Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2021, 16:17

Рэалізацыя крэдытнага пагаднення з Кувейтам дасць магчымасць рэканструяваць бальніцу ў Гродне пад анкадыспансер

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня падпісаў указ нумар 341 "Аб рэалізацыі крэдытнага пагаднення". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам прадугледжваюцца меры па рэалізацыі крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця, уключаючы шэраг ільгот і прэферэнцый па мытных пошлінах і ПДВ.

Сродкі пазыкі ў памеры 7,5 кувейцкіх дынараў (эквівалентныя $25 млн) будуць накіраваны на рэканструкцыю гарадской клінічнай бальніцы нумар 3 Гродна пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер.

Пасля заканчэння рэканструкцыі для лячэння анкалагічных пацыентаў у Гродзенскай вобласці будуць прымяняцца адпаведныя сусветным стандартам сучасныя метады прамянёвага і камбінаванага (хірургічнага і хіміяпрамянёвага) лячэння, радыенукліднай дыягностыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі