Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2021, 10:55

Развіццё ў Беларусі дадатковай добраахвотнай пенсійнай праграмы вынесена на нараду ў Прэзідэнта

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё ў Беларусі дадатковай добраахвотнай пенсійнай праграмы вынесена на нараду кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нараду ў тым ліку вынесены прапанаваныя ўрадам падыходы да далейшага развіцця пенсійнай сістэмы. "Мы павышаем пенсіі пры кожнай фінансавай магчымасці, цудоўна разумеючы, што для большасці пажылых грамадзян гэта асноўная крыніца даходу. У Беларусі звыш 2,5 млн пенсіянераў (прыкладна 510 тыс. - працуючыя). Пенсійныя выплаты перавышаюць Br15 млрд і складаюць 30 працэнтаў агульных расходаў бюджэту краіны", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Тое, што аб дастойным даходзе ў старасці трэба паклапаціцца загадзя, праз дадатковую добраахвотную пенсійную праграму, - такія пытанні ўзнімаліся на VI Усебеларускім народным сходзе. Прапановы па падыходах да вырашэння гэтай праблемы падрыхтаваны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запатрабаваў далажыць, як прапрацаваны гэтыя падыходы і што трэба зрабіць для шырокага ўкаранення такой праграмы ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі