Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 12:50

"Разгарнулі дыскусію - ці патрэбны нам яны". Лукашэнка выказаўся аб рабоце мясцовых Саветаў

10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады павінны наладзіць эфектыўную работу з мясцовымі Саветамі дэпутатаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы атрымліваем кучу скаргаў ад насельніцтва, паўстае пытанне, а дзе былі нашы шматлікія Саветы ўсіх узроўняў? Дзе былі органы ўлады? Дажыліся да таго, што разгарнулі дыскусію на тэму, ці патрэбны нам сельскія Саветы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што работа мясцовых Саветаў будзе эфектыўнай, калі ўлады наладзяць з імі нармальнае ўзаемадзеянне. "Нічога ў тым дрэннага няма. Але тут жа прасцей: узяў іх і ліквідаваў. Чаму? Мы ж з імі не працуем і працаваць не хочам. Навошта? Падумаеш, нейкія сельскія Саветы. А вы паглядзіце на вёскі, на пасёлкі - сорам. Гэта недапрацоўка гэтых самых сельскіх Саветаў. А старшыні райвыканкамаў з іх не запатрабавалі. Яны нават дрэва не могуць пасадзіць там, дзе ўраган заваліў яго", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі