Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2021, 15:15

Разам з новым старшынёй Карпенкам назначаны і члены ЦВК Беларусі

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разам з новым старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігарам Карпенкам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў і членаў ЦВК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Назначаны пяць членаў Цэнтральнай камісіі. Гэта дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Алена Балдоўская, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Дзяніс Дук, намеснік міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі