5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе органы ўлады на тое, што ў ходзе выбарчай кампаніі ў краіне нельга расслабляцца. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях правядзення выбараў 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца правакацый - інфармацыйных, палітычных і іншых - магчыма. Яны былі, ёсць і будуць. Проста не трэба расслабляцца: "Ах, у нас грамадства такое - гэтыя адмарожаныя самыя, яны збеглі і іншае..." Хапае ў грамадстве розных людзей. І расслабляцца тут нікому ні ў якім разе не трэба. Асабліва нам, органам улады на месцах. Трэба зыходзіць з горшага варыянта. Будзе лепш - ну і добра", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён запэўніў, што кіраўнікоў рэгіёнаў будуць рэгулярна інфармаваць аб сітуацыі, калі будуць якія-небудзь небяспечныя тэндэнцыі.
Гаворачы аб спробах расхістаць сітуацыю ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, як кажуць некаторыя, "яны да 2030 года там рыхтуюцца, а гэты год…". "Зразумела, яны могуць гаварыць адно, а прымаць іншыя меры, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Яны ўжо выпрацоўваюць планы, як ім дзейнічаць. Праўда, у асноўным градус напружання ствараецца за межамі краіны. Яны разабрацца там не могуць, якую тактыку ім выпрацаваць. Думаю, падкажуць. Там жа разумных шмат вакол. І грошы дадуць на гэта".
"Але павінны разумець, што проста так гаварыць у СМІ час прайшоў. Яны гэта разумеюць. Таму яны гатовы і да радыкальных дзеянняў. Значыць, і мы ў адказ павінны быць гатовы рабіць адэкватныя дзеянні", - дадаў беларускі лідар.-0-