16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўкай генеральных планаў гарадоў-спадарожнікаў беларускай сталіцы будзе займацца Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Гэта прадугледжана ўказам нумар 267, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў мэтах далейшага развіцця Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Фаніпаля, Смалявіч і Рудзенска. Гэтыя населеныя пункты размешчаны на тэрыторыі Мінскай вобласці, таму адказнасць за распрацоўку іх генеральных планаў замацавана за Мінаблвыканкамам.
Указам таксама вызначаны механізм накіравання бюджэтных сродкаў Мінска на будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гарадах-спадарожніках.-0-