Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лютага 2021, 16:43

Расія перадала Беларусі тэхналогіі для вытворчасці вакцыны супраць каранавіруса - Пуцін

22 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Расія перадала Беларусі тэхналогіі для вытворчасці вакцыны супраць каранавіруса. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у Краснай Паляне ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, вытворчасць плануецца пачаць у сакавіку на беларускім прадпрыемстве.

"Што датычыцца нашай сумеснай работы па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, то яна сапраўды развіваецца паспяхова. Мы першую партыю (вакцыны. - Заўвага БЕЛТА) паставілі ў мінулым годзе. У гэтым годзе ў лютым і сакавіку будуць наступныя пастаўкі. Але самае галоўнае, на мой погляд, - гэта тое, што на вашым прадпрыемстве...", - сказаў Уладзімір Пуцін.

На гэтым яго словы падхапіў кіраўнік беларускай дзяржавы, прадоўжыўшы фразу: "...па вашых тэхналогіях мы вытворчасць у сакавіку пачынаем".

"Зусім правільна. І што вельмі важна - тэхналогіі перададзены", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі. Ён адзначыў, што ні з кім Расія так цесна не працуе ў гэтым пытанні.

"Сур'ёзная падтрымка. Калі б гэтага не было, нам цяжка было б з вакцынацыяй. Мы ўжо практычна ўсіх урачоў правакцынавалі. Цяпер педагогаў пачалі і гандлёвых работнікаў - тых, хто больш кантакт мае з людзьмі. Таму гэта вельмі сур'ёзная падтрымка, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Самая эфектыўная вакцына - гэта расійская. Гэта прызнана ва ўсім свеце. Як бы там нехта ні троліў і ні кідаў камяні ў агарод, гэта самая эфектыўная вакцына. Два-тры чалавекі з сотні, і тое не заўсёды, могуць прыхварэць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі