Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 12:16

Расія паставіць Беларусі дзясяткі самалётаў, верталётаў, сродкі ППА, магчыма і С-400

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з журналістамі расказаў аб плануемых пастаўках у краіну ўзбраення і тэхнікі расійскай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта дзясяткі самалётаў, верталётаў, сродкі ППА, магчыма і С-400.

"У бліжэйшы час (я падпісаў пазаўчора распараджэнне) з Расійскай Федэрацыі паставяць нам (не буду гаварыць, якія грошы і што) дзясяткі самалётаў, дзясяткі верталётаў, самага важнага ўзбраення ППА. Можа, нават С-400. Нам яны вельмі патрэбны, я ўжо аб гэтым гаварыў", - заявіў Прэзідэнт.

"Словам, самае сучаснае абсталяванне. Мы дааснасцімся. Калі мы ўбачым на вучэннях ("Захад-2021". - Заўвага БЕЛТА), што нам трэба нешта яшчэ, значыць, мы купім у Расійскай Федэрацыі і паставім на ўзбраенне", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі