Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2019, 13:59

Рамонт першай УПП у Нацыянальным аэрапорце Мінск пачнуць у 2020 годзе

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачнуць рамантаваць у 2020 годзе. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажылі сёння ў час наведвання ім Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб выніках будаўніцтва другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы, перспектывах развіцця аэрапорта і прылеглай тэрыторыі, транспартных зносін са сталіцай і бліжэйшымі гарадамі.

Паводле слоў міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі, у гэтым годзе дзве паласы будуць выкарыстоўваць адначасова, а да канца 2020-га пачнуць рамонт старога палатна. "Фактычна ў нас будуць дзве раўнацэнныя паласы, якія будуць прымаць любыя самалёты", - адзначыў ён. Рэканструкцыя ацэньваецца ў памеры $90 млн. Плануецца, што зойме яна два-тры гады.

Аляксандр Лукашэнка даручыў не зацягваць з рамонтам старой паласы. "Жалезныя два патрабаванні: без усялякіх празмернасцей, па мінімуму аднавіць гэту паласу, асучасніць, калі трэба, і ў выключна сціслыя тэрміны. Можа, і не два гады, - сказаў Прэзідэнт. - Паездзіце па свеце, вывучыце перадавы вопыт і паглядзіце, як яе шліфануць і які слой бетону трэба пакласці".

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў арганізаваць зручныя чыгуначныя зносіны паміж Мінскам, індустрыяльным паркам "Вялікі камень" і аэрапортам. Гэтыя пытанні ён даручыў узяць на асаблівы кантроль. "Трэба паглядзець, каб гэта было разумна. Чыгунку трэба будаваць хутка, каб людзям было зручна пад'ехаць", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі