8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палкоўнік Раман Подлінеў назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 371 падпісаў 7 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, да гэтага часу Раман Подлінеў быў кіраўніком упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва ДПК.-0-