Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 15:15

Рахмон: таджыкскі народ ад усёй душы віншуе Беларусь і яе Прэзідэнта з перамогай на выбарах

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам адбылася 10 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Як адзначыў таджыкскі лідар, з самай раніцы ён сам прымае шматлікія віншаванні з перамогай яго беларускага сябра на прэзідэнцкіх выбарах. Ну а Беларусь і яе Прэзідэнта ад усёй душы віншуе таджыкскі народ", - расказалі ў прэс-службе.

Эмамалі Рахмон перадаў Аляксандру Лукашэнку самыя цёплыя пажаданні і шчырыя словы падтрымкі.

Закранулі ў размове прэзідэнты і тэмы развіцця двухбаковых адносін, адзначыўшы насычанае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Душанбэ, адкрыты і даверны характар узаемадзеяння па ўсіх магчымых напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі