Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2021, 19:06

Радовішча базальтаў і туфаў "Навадворскае" ўключана ў пералік аб'ектаў, што прапануюцца для перадачы ў канцэсію

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Радовішча базальтаў і туфаў "Навадворскае" Пінскага раёна ўключана ў пералік аб'ектаў, што прапануюцца для перадачы ў канцэсію, у мэтах уключэння радовішча ў прамысловую распрацоўку. Адпаведны ўказ нумар 182 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Запасы базальтаў у радовішчы складаюць 83,2 млн т, туфаў - 80,9 млн т. Гэта сыравіна можа быць выкарыстана для вытворчасці сінтэтычных валокнаў, арміруючых, кампазітных, будаўнічых матэрыялаў.

"Выбар інвестара будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам", - растлумачылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі