Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2023, 17:34

Работнікі БЕЛТА ўдастоены медаля Францыска Скарыны і Падзякі Прэзідэнта

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва ўдастоены медаля Францыска Скарыны і Падзякі Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год уручыў медаль Францыска Скарыны начальніку аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Беларусі Беларускага тэлеграфнага агенцтва Уладзіміру Мацвееву. Гэтай узнагароды ён удастоены за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі.

Падзякай Прэзідэнта адзначаны заслугі начальніка аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў БЕЛТА Наталлі Ярэміч - за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і высокі прафесіяналізм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі