Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 кастрычніка 2021, 14:25

"Пытанне сёння не ва ўтрыманні ўлады Лукашэнкі". Прэзідэнт аб неабходнасці выстаяць і перажыць бягучыя цяжкасці

26 кастрычніка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што неабходна выстаяць і перажыць бягучы перыяд, каб захаваць краіну для будучых пакаленняў. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер трэба гэта перажыць і выстаяць. Калі мы гэты перыяд не перажывём, не выстаім, мы не будзем дзяржавай. Нашы дні будуць злічаны. Таму што я ўжо гаварыў: вялікія дзяржавы спрабуюць падзяліць свет паміж сабой. А як падзяліць - нахіліць, раздушыць, выцерці ногі. А нам трэба выстаяць. Вось задача, - сказаў беларускі лідар. - А яшчэ і канстытуцыйныя пераўтварэнні правесці, а яшчэ "перамен" хочаце, а яшчэ паўнамоцтвы раздаць. Ну раздадзім. Але гэта вы захацелі".

"Трэба вытрымаць, трэба выстаяць. І мы выстаім, калі вы будзеце слухаць і чуць, што я вам кажу. Пытанне сёння не ўва мне і не ва ўтрыманні ўлады Лукашэнкі. Не ў гэтым справа. Пытанне сёння ў нашых дзецях і нашым кавалку зямлі, на якім мы жывём", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі