Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2021, 14:01

Пытанне чэргаў на граніцы абмеркавалі ў Лукашэнкі. Віны Беларусі ў гэтым няма, далажыў старшыня ДМК

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне рэгулярных чэргаў грузавога транспарту, якія ўтвараюцца на выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, абмеркавалі сёння ў час рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне з чэргамі таксама абмеркавалі ў кіраўніка дзяржавы. Я далажыў, што ў асноўным прычына ўтварэння чэргаў грузавікоў на граніцы - гэта не заўсёды рытмічная работа нашых суседніх калег. Асабліва гэта бачна па літоўскім напрамку. Чэргі бываюць, асабліва ў выхадныя дні збіраюцца вялікія", - сказаў старшыня ДМК журналістам.

Ён падкрэсліў, што задача беларускага боку ў гэтай сітуацыі - дапамагчы вадзіцелям, перавозчыкам у стварэнні для іх камфортных умоў. "Такая задача пастаўлена кіраўніком дзяржавы, - сказаў Уладзімір Арлоўскі. - Калі мы нічога не можам зрабіць і неяк паўплываць на работу нашых калег, тады мы стараемся стварыць умовы на нашым баку для чакання праходжання граніцы".

Уладзімір Арлоўскі расказаў, што ў гэтым годзе на самым напружаным вільнюскім напрамку "Каменны Лог - Мядзінінкай" ужо стварылі пляцоўку электроннай чаргі. Вадзіцелі там могуць адпачываць і чакаць сваёй чаргі для праходжання граніцы. "Тым больш у пункце пропуску "Мядзінінкай" на літоўскім баку ідзе рэканструкцыя. Прапускная здольнасць у два разы знізілася. Таму мы своечасова зрабілі гэту пляцоўку. Таксама ў гэтым годзе мы створым такую пляцоўку ў пункце пропуску "Беняконі", - сказаў кіраўнік ДМК.

Ён таксама расказаў журналістам аб рабоце ведамства па напаўненні даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту. За 8 месяцаў бягучага года пералічаная сума кантралюемых ДМК плацяжоў на 25 працэнтаў большая, чым за аналагічны перыяд 2020 года (усяго на 27 жніўня 2021 года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла такіх плацяжоў на Br6,4 млрд). "Гэта дадаткова Br1,3 млрд. Значная сума. Гэту асноўную задачу мы выконваем. Прэзідэнтам пастаўлена задача гэты тэмп перавышэння плацяжоў да мінулага года пастарацца захаваць і максімальна напоўніць бюджэт", - адзначыў Уладзімір Арлоўскі.

Акрамя таго, паводле яго слоў, звернута ўвага на пытанні забеспячэння транзітнай прывабнасці Беларусі. "Тут Прэзідэнтам пастаўлена задача як далей развіваць нашу пагранічную інфраструктуру, так і скарачаць час мытнага кантролю. Але пры гэтым не страціць кантроль за таварамі, каб не было ўвозу ў краіну кантрабанды, эканамічных парушэнняў на граніцы. І, вядома, - процідзеянне самым небяспечным відам парушэнняў - увозу наркотыкаў, зброі, боепрыпасаў", - рэзюмаваў кіраўнік ДМК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі