Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 15:11

Пуцін прапануе Лукашэнку правесці сустрэчу 25 снежня

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапануе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесці сустрэчу 25 снежня. Аб гэтым сёння беларускі лідар заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яму дакладваюць, што "Уладзімір Уладзіміравіч прапануе 25 снежня ў Крамлі сустрэцца і абмеркаваць пытанні".

Як паведамлялася, галоўным пытаннем маючай адбыцца сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў падатковы манеўр. "Самае галоўнае пытанне, якое мы павінны вырашаць, - пытанне эканамічнае - падатковага манеўру", - сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не пойдзе ні на якія хітрыкі ў асабістых інтарэсах і ў гульні гуляць не будзе. "Развіваць праект Саюзнай дзяржавы трэба дастойна і толькі ў інтарэсах беларусаў і расіян", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі