Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі. Тэкст віншавальнага паслання апублікаваны на сайце Крамля, паведамляе БЕЛТА.
"Адносіны паміж нашымі краінамі, якія грунтуюцца на шматвяковых традыцыях братэрскай дружбы, духоўнай і культурнай блізкасці, дынамічна развіваюцца на ўсіх напрамках. Планамерна ўдасканальваюцца інстытуты і механізмы Саюзнай дзяржавы", - адзначыў расійскі лідар.
Ён падкрэсліў, што ў цяперашняй няпростай міжнароднай абстаноўцы асаблівае значэнне мае каардынацыя намаганняў Масквы і Мінска ў сферах знешняй палітыкі, абароны і бяспекі, а таксама рэалізацыя праграм, накіраваных на ўмацаванне фінансава-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага суверэнітэту.
"Упэўнены, што мы будзем і ў далейшым усямерна нарошчваць узаемавыгадныя саюзніцкія сувязі - на карысць нашых брацкіх народаў, у інтарэсах забеспячэння бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.
Уладзімір Пуцін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім беларускім грамадзянам - шчасця і працвітання.-0-