2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Сёння нельга пазбавіцца ад адчування, што
ў свеце маячыць прывід чарговага вялікага канфлікту, калі не вайны", -
сказаў Аляксандр Лукашэнка з трыбуны ААН. Размова не пра нядаўні саміт у
Баку, не. Гэтыя словы былі сказаны амаль дзесяць гадоў таму - на 70-й
сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. На жаль, сёння яны сталі
толькі больш актуальнымі. У новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Як гэта
было. DOC" мы пакажам вам кадры рабочага візіту беларускага лідара ў
ЗША. І ўспомнім, пра што кіраўнік нашай дзяржавы гаварыў з высокай
трыбуны арганізацыі, якая ўжо тады пачынала страчваць свой аўтарытэт.
Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Нью-Ёрк 26 верасня. Вядома ж, выступленнем на саміце гэты візіт не абмежаваўся. Першым месцам, куды накіраваўся Аляксандр Лукашэнка, стаў Нацыянальны мемарыял "11 верасня", дзе Прэзідэнт ушанаваў памяць загінулых у гэтым разбуральным тэракце. Пры абрушэнні вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра загінула і беларуска Ірына Бусло. Насупраць яе імені, высечанага на адной з мармуровых пліт мемарыяла, Прэзідэнт усклаў букет кветак.
На
палях Генасамблеі, як гэта звычайна бывае, не абышлося без двухбаковых
сустрэч. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся не толькі з лідарамі іншых
дзяржаў, але і з Генеральным сакратаром ААН і Вярхоўным камісарам ААН па
правах чалавека.
Але
пяройдзем да выступлення нашага Прэзідэнта на агульнай дыскусіі 70-й
сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Арганізацыя ўжо тады стала страчваць
свой аўтарытэт і не вельмі імкнулася вырашаць узнікаючыя ў свеце
праблемы. Напрыклад, узброеныя канфлікты. Вайна на Усходзе пачала ўжо
разгарацца, але спыніць яе тады, калі гэта было яшчэ магчыма, імкнуліся
чамусьці толькі Беларусь і Расія.
"Менш за ўсё я хачу, каб мае словы з гэтай трыбуны яшчэ раз прагучалі па-прарочы, але сёння нельга пазбавіцца ад адчування, што ў свеце маячыць прывід чарговага вялікага канфлікту, калі не вайны. Нам нельга дапускаць, каб гэты злавесны прывід стаў явай! Вось мы сабраліся сёння, учора абмяркоўвалі вельмі важную праблему, Праграму намецілі развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, але я ўжо гаварыў: для вельмі многіх, для мільёнаў жыхароў нашай планеты гэта гучыць - устойлівае развіццё - як кашчунства, таму што яны паміраюць кожны дзень, паміраюць дзеці, паміраюць старыя. І нам бы сабрацца і прыняць толькі адно рашэнне - завяршыць войны і канфлікты, хаця б тыя, якія сёння разгарэліся і бушуюць на нашай планеце", - канстатаваў Прэзідэнт.
Сабраліся, абмеркавалі важную праблему, намецілі нейкія праграмы... Вам гэта нічога не нагадвае? Гэта якраз адзін з прыкладаў той гаварыльні, да якой звяліся мерапрыемствы пад эгідай ААН. Нядаўні саміт у Баку - лепшы таму прыклад. Можна шмат гаварыць, спрачацца, прымаць рэзалюцыі - увогуле, рабіць што хочаце, але толькі не вырашаць канкрэтныя праблемы. Іх у свеце і тады, у 2015-м, было шмат. А цяпер стала толькі больш.
"Сур'ёзную небяспеку для стабільнасці свету ўяўляюць глабальныя эканамічныя пагрозы. Валютныя войны, санкцыі, перадзел сыравінных рынкаў, нядобрасумленная канкурэнцыя і іншыя негатыўныя з'явы абвастраюць сусветны крызіс. А спробы з боку шэрага вядучых дзяржаў вырашаць свае праблемы за кошт іншых краін таксама з'яўляюцца асновай для канфрантацыі і раз'яднанасці", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Можна ж было нешта зрабіць, каб устараніць і нядобрасумленную канкурэнцыю, і санкцыі, якія з'яўляюцца яе вынікам, і валютныя войны. Беларускага лідара тады не пачулі, і сёння ўсё гэта абвастрылася да крайняй ступені. І санкцыі ўзмацніліся, і вайна перастала быць прывідам, а стала абсалютна адчувальнай.
Прэзідэнта не чуюць і цяпер. Толькі стаўкі за дзевяць гадоў шматразова павысіліся. Сёння маячыць прывід іншай вайны, пасля якой ад чалавецтва можа нічога не застацца. У Нью-Ёрку Аляксандр Лукашэнка выказаў поўную ўпэўненасць, што дыялогу няма альтэрнатывы, краінам не адысці ад калектыўнага вырашэння праблем. Можа, пара спыніцца, не пераходзячы гэту рысу, за якой - глабальны канфлікт і абмен ядзернымі ўдарамі? Беларусь, калі што, усё яшчэ адкрыта ў якасці пляцоўкі для перагавораў па ўкраінскім канфлікце, які, дзякуй богу, пакуль яшчэ не перарос у ядзерны.
Вядома ж, гэта далёка не ўсе праблемныя пытанні, якія Прэзідэнт узнімаў у сваім выступленні ў Нью-Ёрку. Пра што яшчэ гаварыў Аляксандр Лукашэнка з трыбуны ААН у 2015-м, глядзіце ў праекце "Як гэта было. DOC" на нашым YouTube-канале.-0-