ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2020, 18:55

Прыняты дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электраэнергіі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падпісаў указ нумар 375 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім прыняты дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадастаўлена права мясцовым органам улады павялічваць сумы кампенсавання часткі расходаў малазабяспечаных і сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва на выкананне работ па электразабеспячэнні жылых памяшканняў для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Памер кампенсавання можа скласці 40 працэнтаў ад кошту такіх работ, але не больш як 80 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

Раней указам нумар 127 ад 14 красавіка гэтага года было прадугледжана кампенсаванне грамадзянам за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні жылля ў памеры 20 працэнтаў ад іх кошту, але не больш як 40 базавых велічынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі