
Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 101 "Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі", накіраваны на забеспячэнне функцыянавання сістэмы даўгачаснага захоўвання і пахавання такіх адходаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ вызначае крыніцы фінансавання дзейнасці спецыяльна ўпаўнаважанай арганізацыі - нацыянальнага аператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі, а таксама генеральную праектную арганізацыю па навуковым суправаджэнні работ па праектаванні і збудаванні аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.-0-