Сцяг Чацвер, 12 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 22:05

"Прыйдзе час, над гэтым падумаем". Лукашэнка адказаў на пытанне, ці апошнія гэта яго выбары

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне, ці апошнія гэта яго выбары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я паміраць не збіраюся. Прыйдзе час, над гэтым падумаем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я за вас адказваю, нясу адказнасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што работа Прэзідэнта - гэта не тое, што "ты ўладу ўзяў і за яе трымаешся". "Ты павінен забыць сваё і сканцэнтравацца на дзяржаўным. Калі па-сапраўднаму. Па-сапраўднаму - ад усяго адракайся і забывай. Я так разумею сваю місію Прэзідэнта", - заявіў беларускі лідар.

"Мы будзем думаць аб тым, хто будзе прадаўжаць гэту місію Прэзідэнта. Мы ні на кога не будзем націскаць. Гэта бескарысна. Але будзем прапаноўваць кандыдатуры тыя, якія маладзей за нас (змена пакаленняў ідзе) і якія могуць утрымаць той курс, які мы праводзім. Калі мы прыйдзем да агульнага меркавання, што ў нас ёсць мужыкі, якія ўзначаляць гэту краіну і будуць у правільным напрамку яе весці, паверце, я ў гэтым крэсле не затрымаюся. Але гэта павінна быць не толькі маё меркаванне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі