27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы 27 сакавіка назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, нагадаў аб пастаўленых перад імі задачах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я не стану перад вамі ставіць нейкія задачы: вы добра ведаеце, чулі пра іх, чаго нам тут мудраваць чарговы раз. Гэта пяцігодка будзе няпростай. Я вельмі хацеў бы, каб вы гэту пяцігодку адпрацавалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Беларусь адкрывае новыя рынкі, аднак трэба варушыцца. "Дзверы мы адкрылі не толькі ў напрамку Расіі і Кітая - вялікая цікавасць сёння ў Інданезіі, М'янме. Паўночная Карэя просіць ужо ў нас пэўны аб'ём нашай прадукцыі. У Афрыцы наогул чакаюць - калі. У Амане мы нядаўна былі - драўніны ў іх няма, прадукты харчавання ім патрэбны. А ў нас што, гэтага няма? Я нават ім прапанаваў: вазьміце Віцебскую вобласць - яны будуць вырабляць для вас і прадукты харчавання, і дрэваапрацоўку арганізуйце. Нядаўна былі іх прадстаўнікі. Таму проста трэба кожнаму варушыцца. Чаму я і прапанаваў у кожным раёне стварыць хаця б па адным прадпрыемстве", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў кіраўнікам райвыканкамаў аб задачах па ўзнаўленні ПМК, "Сельгастэхнікі" і іншых прадпрыемстваў, напрыклад камбікормавых, у якіх маюць патрэбу многія раёны.

"Усё гэта патрэбна для раёнаў. Гэта трэба ўсё аднаўляць. Палову такіх аб'ектаў мы ўжо аднавілі, але за гэтыя два-тры гады мы павінны аднавіць астатнія. Гэта значыць работы ў кожнага хапае. Трэба, каб у людзей не толькі было рабочае месца, але каб вы былі гаспадарамі, а ў гаспадара заўсёды былі рыдлёўка, граблі, каса і сякера, - вобразна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. - Паўнамоцтвы мы не проста на паперы далі, але вы чуеце мае разважанні і трэнд у гэтым напрамку: мы рухаемся да таго, каб у вас больш было правоў і паўнамоцтваў. А каб іх рэалізоўваць і ажыццяўляць, у вас павінна быць не толькі жыллёва-камунальная кантора, але і адпаведныя прамысловыя і іншыя прадпрыемствы".
Не варта забываць і аб прадпрыемствах рэспубліканскага ўзроўню, звярнуў увагу Прэзідэнт. Хоць у іх наогул іншы ўзровень падпарадкавання, аднак працуюць там мясцовыя жыхары. "Не думайце, што яно чужое. Вашы людзі там працуюць, вы за іх адказваеце. Таму вы патрабуйце. Каб парадак, чысціня былі, заробленая плата, збыт прадукцыі. Не забывайце, што гэта ваша зона адказнасці. Не чакайце ў гэтым плане ніякіх указанняў", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

"І тое, што я гаварыў пры ўступленні на пасаду. Мы паабяцалі людзям. Паабяцалі - трэба зрабіць. Памры, але зрабі. Таму будзем у гэтым напрамку дзейнічаць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-