Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2023, 21:42

Прэзідэнты Беларусі і ААЭ дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў

2 лютага, Абу-Дабі /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед Бен Заід аль-Нахаян у час перагавораў у Абу-Дабі дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў доўжылася каля чатырох гадзін. Кіраўнік ААЭ запрасіў беларускага калегу дадому, сустрэча праходзіла ў абсалютна сяброўскай абстаноўцы. Спачатку ў пашыраным складзе, пасля - сам-насам.

Асабліва трэба адзначыць той факт, што ў сустрэчы прымалі ўдзел старэйшы і малодшы сыны Прэзідэнта Беларусі, гэта таксама сведчыць аб асаблівым характары адносін, па-сапраўднаму сяброўскім.

У цэлым у час сустрэчы беларускі і эмірацкі лідары дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены і на гуманітарнай сферы.

Згодна з дамоўленасцямі, у бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе вялікая дэлегацыя спецыялістаў, якія на месцы адпрацуюць канкрэтныя пытанні па абазначаных напрамках узаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі