Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2019, 11:01

Прэзідэнту Беларусі падарылі лімоннае дрэўца

2 верасня, Смалявіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі 31 жніўня ў час наведвання ААТ "Азярыцкі-Агра" падарылі лімоннае дрэўца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар арганізацыі Ніна Жалязнова расказала кіраўніку дзяржавы, што ў гаспадарцы вырашылі паспрабаваць вырошчваць і нетрадыцыйныя віды прадукцыі, у тым ліку шампіньёны і лімоны. Эксперымент ужо можна назваць удалым - прадукцыю ў натуральным выглядзе прадэманстравалі Прэзідэнту непасрэдна ў полі.

Ніна Жалязнова падарыла кіраўніку дзяржавы маладое лімоннае дрэўца. На ім ёсць як ужо амаль спелыя плады, так і завязі з кветкамі, што даволі рэдка сустракаецца. Прэзідэнт з задавальненнем прыняў падарунак, адзначыўшы, што гэта лімоннае дрэва будзе ў далейшым вырошчвацца ў яго ў цяпліцы.

Падоранае дрэўца адносіцца да сорту "Меер", які вызначаецца багатым і раннім плоданашэннем. Гэта самы "не кіслы" з усіх сартоў лімона.

Аляксандру Лукашэнку таксама прадэманстравалі розныя селекцыйныя сарты бульбы, выведзеныя беларускімі вучонымі, узоры ўраджаю, вырашчанага непасрэдна ў гаспадарцы. Тут таксама не абышлося без прэзентаў. Частка бульбы адправілася на пробу не толькі на кухню да кіраўніка дзяржавы, але, па просьбе кіраўніка дзяржавы, "экспанаты" раздалі і журналістам, якія суправаджалі яго.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі