Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 13:10

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што палітычна актыўную частку грамадства хвалюе пытанне будучых выбарчых кампаній: "Не ведаю, чаму раптам гэта стала нейкай тэмай для спрэчак. У нас ёсць закон, Канстытуцыя. Вы цудоўна разумееце, што я не буду тут круціць-вярцець і шукаць нейкую выгаду для захавання ўлады. Некаторыя так званыя палітыкі прапануюць правесці выбары Прэзідэнта ў гэтым годзе, спасылаюцца на стабільную эканамічную сітуацыю, больш-менш спрыяльныя ўмовы".

"Зноў паўтару: не будзем падстройвацца пад якія-небудзь выгадныя фактары, арыентавацца на нейкі зручны момант. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. У 2020 годзе яны і пройдуць, што б ні здарылася ў нашай краіне. Мы не будзем гуляць з народам, ладзіць палітычныя гульні пад нейкую адну фігуру. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі