Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2019, 12:36

Прэзідэнцкія стыпендыі ў 2019 годзе будуць атрымліваць 80 аспірантаў

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2019 год назначаны 80 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку стыпендыятаў прадстаўнікі біялагічных, тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных і гуманітарных навук, сфер экалогіі і спорту. Аспіранты выконваюць дысертацыйныя работы па прыярытэтных напрамках навуковай дзейнасці. Вынікі даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях, знайшлі прымяненне ў вытворчасці, лячэбнай практыцы, адукацыйным працэсе.

"Прыняцце распараджэння накіравана на стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіццё айчынных навуковых школ і падтрымку навукова-даследчай дзейнасці таленавітых маладых даследчыкаў", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі