Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2020, 16:29

Прэзідэнцкія стыпендыі назначаны 97 маладым вучоным

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб заахвочванні таленавітых маладых вучоных. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 97 маладым вучоным, у тым ліку 12 дактарам навук да 45 гадоў, 56 кандыдатам навук да 35 гадоў і 29 вучоным без ступені да 30 гадоў. Сярод іх прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных і гуманітарных навук.

Распрацоўкі кожнага стыпендыята маюць навуковую значнасць і выкарыстоўваюцца на практыцы: укаранёны ў вытворчасць, дзейнасць устаноў аховы здароўя і адукацыі, навуковых арганізацый. Вынікі даследаванняў апублікаваны ў вядучых айчынных і замежных навуковых выданнях. Па многіх распрацоўках атрыманы патэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі