Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лютага 2020, 12:26

Лукашэнка аб сітуацыі вакол каранавіруса: нам варта трывожыцца, але толькі ў адным - мыйце рукі

4 лютага, Добруш /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў Беларусі ёсць усё неабходнае для недапушчэння распаўсюджвання новага каранавіруса. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам у Добрушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам варта трывожыцца. Але толькі ў адным - мыйце рукі, менш абдымайцеся з незнаёмымі людзьмі на вуліцы. Я намякаю на асабістую гігіену. Усё астатняе - за Міністэрствам аховы здароўя, - сказаў Прэзідэнт. - Усё залежыць ад нас. Гэта элементарнае. Таму трэба засцерагчы ад небяспекі сябе, сваіх дзяцей, асабліва маленькіх дзетак. А наколькі гэта магчыма, дзяржава свае абавязкі выканае. Магчымасці такія ў нас ёсць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў са станоўчага боку той факт, што ў Беларусі, у адрозненне, напрыклад, ад Расіі, не ўзнікла ажыятажу і масавай скупкі ахоўных медыцынскіх масак. "Ніхто не бегае, не мітусіцца. Усяго ў нас на гэты момант дастаткова для таго, каб засцерагчы ад небяспекі нашых людзей. Калі раптам што, мы гэта ўтойваць не будзем. Ізалюем чалавека (інфіцыраванага вірусам. - Заўвага БЕЛТА) і будзем лячыць. Не дай бог, вядома. Пакуль у нас такіх фактаў не зарэгістравана. Таму будзем жыць спакойна", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі