ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 13:45

Прэзідэнт заклікаў да аб'ектыўнасці ў ацэнцы гістарычнай праўды

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заклікаў да аб'ектыўнасці ў ацэнцы гістарычнай праўды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што перыяды ВКЛ і Рэчы Паспалітай у свой час былі вельмі рамантызаваны. "Мы вельмі хутка праглынулі гэту прынаду. Як быццам мы ўсе нашчадкі Радзівілаў і Сапегаў. Дарэчы, магнатаў было на нашай зямлі - лічаныя прозвішчы. Ці былі яны патрыётамі сваёй Айчыны? Не, і яшчэ раз не. З лёгкасцю, як мы памятаем, мянялі і веру, і мову на польскія шляхецкія прывілеі, тытулы і пасады. Сярэдневяковыя алігархі сваё багацце нажывалі на гарбе народа, які сеяў, араў, будаваў. Народ жыў цяжка. Але ці расказваюць пра гэта на экскурсіях у гэтых замках, у гэтых палацах, якія мы аднавілі і рэстаўрыравалі? Гэта да пытання аб гістарычнай праўдзе і аб'ектыўнасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заклікаў навесці парадак у гэтым пытанні. "Гэта толькі акцэнты, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў пытанні захавання нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі