Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2019, 11:50

Прэзідэнт узгадніў назначэнне новых кіраўнікоў у Мінску і рэгіёнах Беларусі

15 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску на павышэнне пайшлі адразу два кіраўнікі раённых адміністрацый - Аляксандр Дараховіч і Арцём Цуран, якія да гэтага часу ўзначальвалі Заводскі і Фрунзенскі раёны Мінска. Цяпер яны будуць працаваць намеснікамі старшыні Мінскага гарвыканкама.

Узгоднена назначэнне Генадзя Барысюка намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста. У сваю чаргу гэту пасаду зойме Валянцін Мілашэўскі, які з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Павел Сілівончык зменіць пасаду старшыні Нараўлянскага райвыканкама на аналагічную пасаду ў Веткаўскім раёне. А ў якасці новага старшыні Нараўлянскага райвыканкама ўзгоднены Руслан Смірноў, які працаваў да гэтага часу намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама.

З пасады першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рагачоўскага райвыканкама на павышэнне пойдзе Віталь Сушко. Цяпер ён узначаліць гэты раён.

Старшынёй Вілейскага райвыканкама стане Алег Бегунец, які раней працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Старадарожскага райвыканкама.

Аляксандр Ломскі ўзгоднены на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама. Раней ён кіраваў Клецкім раёнам. У сваю чаргу старшынёй Клецкага райвыканкама стане Анатоль Ладыга пасля работы на пасадзе дырэктара ААТ "Ціміразеўскі" ў Капыльскім раёне.

Віктар Каляда зменіць пасаду кіраўніка Лагойскага раёна на аналагічную ў Пухавіцкім.

На пасаду старшыні Жодзінскага гарвыканкама ўзгоднены Дзмітрый Заблоцкі, які з'яўляецца парламентарыем і займае пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі